<Ой, з> зялёнага саду салаўі валіталі, Салаўі валіталі, зязюлю вазавалі: ― Зязюлька шарэнькая, ці палеціш з намі, Ці палеціш ты і з намі, і з намі, салаўямі?
― Рада б я паляцеці ― жаль саду пакідаці, А ў маім садочачку ўсякыя выгодачка, Ўсякыя выгодачка, спелая ягодачка.